Экспарт лесапрадукцыі

За 2016 год у цэлым па галіне пры заданні 102,68 млн дол. ЗША пастаўлена на экспарт лесапрадукцыі і аказана паслуг на суму 140 млн дол. ЗША, што складае 112,6 % да адпаведнага перыяду 2015 года.

Па выніках работы за студзень — снежань 2016 года пастаўлена на экспарт 2,6 млн куб. м лесаматэрыялаў, што складае 118 % да адпаведнага перыяду 2016 года года і 324 тыс. куб. м пілапрадукцыі, або 110,2 % да 2016 года.

Лесапрадукцыя і паслугі ў 2016 годзе экспартаваліся ў 30 краін (Расія, Казахстан, Украіна, Малдова, Азербайджан, Узбекістан, Аўстрыя, Англія, Бельгія, Венгрыя, В'етнам, Германія, Чэхія, Данія, Італія, Латвія, Літва, Нідэрланды, Польшча, Румынія, Славакія, Фінляндыя, Францыя, Швецыя, Эстонія, Турцыя, Кітай, ААЭ, Кіпр, Кувейт), з іх 2 % прыпадае на краіны блізкага замежжа і 98 % — на краіны далёкага замежжа. Сярод асноўных напрамкаў паставак лесапрадукцыі Рэспубліка Польшча займае лідзіруючую пазіцыю (38,2 % ад усяго экспарту ў вартасным выразе). Другую пазіцыю займае Літва (16,6 %), далей Латвія (10,6 %), Германія (10,2 %), Румынія (8,1 %) і Нідэрланды (2,8 %).

Карысныя спасылкі:

УП «Беллесэкспарт»

Беларуская ўніверсальная таварная біржа