Лясны фонд

У Рэспубліцы Беларусь лясы з'яўляюцца адным з асноўных аднаўляльных прыродных рэсурсаў і важнейшым нацыянальным багаццем. Лясы і лясныя рэсурсы маюць вялікае значэнне для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэння эканамічнай, энергетычнай, экалагічнай і харчовай бяспекі. Па шэрагу ключавых паказчыкаў, якія характарызуюць лясны фонд (лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў і запас растучай драўніны ў пераліку на аднаго жыхара), Беларусь уваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Еўропы.

Лясная гаспадарка Беларусі, паспяхова рэалізуючы прынцыпы невычарпальнага мнагамэтавага лесакарыстання, мае важнае значэнне для стабільнага функцыянавання ляснога сектара краіны, спрыяе развіццю сумежных галін эканомікі, уносіць важкі ўклад у выкананне падпісаных нашай краінай міжнародных дамоў глабальнага ўзроўню ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. Яе эканамічная, экалагічная і сацыяльная роля няўхільна расце. Усё гэта дае падставы казаць, што ў сучасных умовах лясная гаспадарка з традыцыйна сыравіннай галіны ператвараецца ў інфраструктурную, адну з ключавых у народнагаспадарчым комплексе, асабліва ў сельскіх раёнах краіны.

У выніку мэтанакіраванай работы па ўзнаўленні лясоў і лесавырошчваннi дасягнута станоўчая дынаміка ляснога фонду.

Так, за перыяд з 1994 года палепшыліся асноўныя колькасныя і якасныя паказчыкі лясоў:

  • лесапакрытая плошча павялічылася на 887,7 тыс. га, з 7371,7 тыс. га да 8259,4 тыс. га;

  • лясістасць тэрыторыі рэспублікі дасягнула 39,8 % (павялічылася на 4,3 %);

  • агульны запас драўніны на пні павялічыўся на 679,3 млн куб. м і склаў 1772,5 млн куб. м (у тым ліку ў спелых і перастойных насаджэннях — на 221,5 млн куб. м і склаў 296 млн куб. м);

  • запас на 1 га пакрытых лесам земляў узрос на 67 куб. м і склаў 215 куб. м на 1 га; запас спелых і перастойных насаджэнняў узрос на 51 куб. м і дасягнуў 264 куб. м на 1 га;

  • сярэдні ўзрост насаджэнняў павялічыўся з 44 да 55 гадоў.

Дынаміка паказчыкаў ляснога фонду Рэспублікі Беларусь

Найменне паказчыкаАдзiнка вымярэнняПаказчык па стане на
1994 год2001 год2010 год2017 год
1. Агульная плошча зямель ляснога фонду тыс.га 8676,1 9247,5 9416,6  9565,8
1.1 Лясныя землi тыс.га 7775,9 8275,7 8598,2  8709,6
  % 89,6 89,4 91,3  91
1.2 Пакрытыя лесам землі — усяго тыс.га 7371,7 7850,6 8002,4  8259,4
  % 85 85,0 85,0  86,3
спелыя і перастойныя тыс.га 350,1 623 804,4  1121,6
  % 4,7 7,9 10,1  13,6
2. Лясістасць % 35,5 37,8 38,5  39,8
3. Агульны запас насаджэнняў — усяго млн м3 1093,2 1339,9 1566,1  1772,5
4. Агульная сярэдняя змена запасу млн м3 24,9 28,2 30,2  32,6
5. Сярэднi запас насаджэнняў м3/га 148 171 196 215
5.1. Спелых і перастойных м3/га 213 220 244 264
6. Сярэдні ўзрост гадоў 44 48 52 55


У Беларусі адначасова з павелічэннем агульнай плошчы ляснога фонду назіраецца і ўстойлівы рост плошчаў прыспяваючых, спелых і перастойных насаджэнняў. На працягу дваццацігадовага перыяду плошча спелага дрэвастою значна павялічылася.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

Усе лясы ў Беларусі з'яўляюцца выключнай уласнасцю дзяржавы.

 

Размеркаванне ляснога фонду Рэспублікі Беларусь па міністэрствах і ведамствах на 1.01.2017 г.

Найменне міністэрстваў, арганізацый Плошча, тыс. га Працэнт ад агульнай плошчы Працэнт ад агульнай плошчы
Міністэрства лясной гаспадаркі 8418,9 88,0 98
Міністэрства абароны 89,7 0,9 2
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 216,1 2,3 1
Міністэрства адукацыі 27,5 0,3 2
Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 757,2 7,9 7
НАН Беларусi 41,5 0,4 3
Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы 14,9; 0,2 5
Усяго 9565,8 100,0 118