Мінлясгас у 2018 годзе пабудуе два новыя цахі дрэваапрацоўкі

Опубликовано: 19 February 2018   515
Міністэрства лясной гаспадаркі у 2018 годзе пабудуе два новыя цахі дрэваапрацоўкі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Сучасныя аб'екты з'явяцца на базе Пружанскага і Петрыкаўскага лясгасаў. Будаўніцтва цэхаў будзе ісці ў рамках выканання галіновай праграмы прамысловага развіцця дрэваапрацоўчых вытворчасцей Мінлясгаса на 2015-2020 гады.

У 2017 годзе на тэхнічнае пераабсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцей было накіравана больш за Br14,2 млн. За гэтыя сродкі атрымалася рэалізаваць 26 праектаў, з іх 6 - па мадэрнізацыі лесапільных вытворчасцяў, 8 - па ўстаноўцы пазіцыйнага абсталявання, 2 - па стварэнні вытворчасцей па вырабе драўнянага паліва, а таксама іншыя праекты.

Зараз у сістэме Мінлясгаса дрэваапрацоўкай займаюцца 70 цэхаў і 7 майстэрняў участкаў. У 2017 годзе яны перапрацавалі за 3,4 млн куб.м драўніны. Тэхнічнае пераабсталяванне вытворчасцяў дазволіла павялічыць аб'ёмы выпускаемай прадукцыі. Так, за 2017 год у цэхах выпушчана 877 тыс. куб.м пілапрадукцыі (120,2% да 2016 года), аб'ём высушанай прадукцыі павялічыўся на 10 тыс. куб.м і склаў 97,3 тыс. куб.м (111,5 % да ўзроўню 2016 года).

БЕЛТА