Увага: конкурс для прадстаўнікоў СМІ і блогераў!

Опубликовано: 11 June 2018   261
У Беларусі ўпершыню адбудзецца творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльных сетках лясной тэматыкі і дзейнасці Міністэрства лясной гаспадаркі. Конкурс праходзіць з 4 чэрвеня па 10 верасня.

Лепшых вызначаць у шасці намінацыях:
  • "За серыю публікацый у інтэрнэце" (удзельнічаюць аўтары матэрыялаў, апублікаваных на сайтах навінавых парталаў, інфармацыйных агенцтваў і г.д.);
  • "За прасоўванне лясной тэматыкі ў сацыяльных сетках" (удзельнічаюць аўтары акаўнтаў у сацыяльных сетках, якія актыўна асвятляюць жыццё лясной галіны);
  • "За лепшы матэрыял на радыё і тэлебачанні" (удзельнічаюць аўтары сцэнарыяў тэле-, радыёпраграм);
  • "За лепшы фота- і (або) відэаматэрыял" (удзельнічае аўтар апублікаваных, якія выйшалі ў эфіры фота- і (або) відэаматэрыялаў);
  • "За лепшае асвятленне лясной тэматыкі ў друкаваных сродках масавай інфармацыі" (удзельнічаюць аўтары друкаваных публікацый у раённых, абласных і рэспубліканскіх СМІ);
  • "За шматгадовае і эфектыўнае супрацоўніцтва" (удзельнічаюць рэдакцыі раённых, абласных і рэспубліканскіх друкаваных і электронных СМІ).

Удзел у конкурсе могуць прыняць аўтары (калектывы аўтараў) журналісцкіх работ, размешчаных у беларускіх друкаваных СМІ, на сайтах інфармацыйных агенцтваў і навінавых парталаў, на тэлебачанні, радыё, у сацыяльных сетках. Прадстаўленыя на конкурс работы павінны быць апублікаваныя, размешчаны ў эфіры ў перыяд з 1 студзеня па 20 жніўня 2018 года.

Ацэньваць конкурсныя работы будзе спецыяльна створаная камісія. Чакаецца, што імёны пераможцаў будуць агучаны падчас урачыстага свята, прысвечанага Дню работнікаў лесу і лесаперапрацоўчай прамысловасці. Лаўрэатаў конкурсу чакаюць і каштоўныя прызы ад Міністэрства лясной гаспадаркі.