Асноўныя вектары супрацоўніцтва
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь паслядоўна развівае ўзаемавыгадныя сувязі з ляснымі ведамствамі іншых дзяржаў і профільнымі міжнароднымі арганізацыямі.
Асноўныя вектары міжнароднага супрацоўніцтва:
-
захаванне лясоў, устойлівае лесакіраванне і многамэтавае лесакарыстанне;
-
ацэнка стану лясоў і лясных рэсурсаў, лясны маніторынг;
-
ахова лясоў ад пажараў, абарона ад шкоднікаў і хвароб;
-
захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці лясоў, іх углеродадэпануючай і асяроддзеўтвараючай ролі;
-
інфармацыйныя тэхналогіі і аэракасмічныя метады ў лясной гаспадарцы;
-
навуковае забеспячэнне лясной гаспадаркі, лясная адукацыя, развіццё працоўных рэсурсаў;
-
развіццё рынку лесапрадукцыі і біяэнергетыкі.
У мэтах развіцця двухбаковых адносін у галіне лясной гаспадаркі заключаны міжнародныя дагаворы міжведамаснага характару з Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Польшчай, Славацкай Рэспублікай, Літоўскай Рэспублікай, Латвійскай Рэспублікай, Каралеўствам Швецыя. Пашыраюцца дзелавыя сувязі з Казахстанам, Украінай, Чэхіяй і Венесуэлай.
Рэспубліка Беларусь актыўна ўдзельнічае ў рабоце Міжурадавага савета па лесапрамысловым комплексе і лясной гаспадарцы СНД. Выпрацоўка і рэалізацыя скаардынаванай палітыкі ў гэтай галіне актуальнаяў сувязі з вялікім значэннем лесасыравінных рэсурсаў у эканоміцы дзяржаў — удзельніц Садружнасці і дынамічным развіццём сусветнага рынку лесапрадукцыі.
Пашыраецца супрацоўніцтва з Форумам ААН па лясах (UNFF), FAO, Камітэтам па лесаматэрыялах ЕЭК ААН, Агульнаеўрапейскім лясным працэсам («Лясы Еўропы»), Праграмай па адабрэнні нацыянальных сістэм лясной сертыфікацыі (PEFC), Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця (IBRD). Пашыраюцца кантакты з такімі спецыялізаванымі міжнароднымі арганізацыямі, як Праграма развіцця ААН (UNDP), Міжнародны тэхнічны камітэт па стандартызацыі ІСО / ТК 218 «Timber», Міжнародны саюз аховы прыроды (IUCN).
У рамках рэгіянальнай праграмы «Удасканаленне правапрымянення і кіравання ў лясным сектары (ФЛЕГ) у краінах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і ў Расіі» рэалізуецца Краінавы рабочы план ФЛЕГ для Рэспублікі Беларусь.
Беларусь прымае ўдзел у рэалізацыі Міжнароднай праграмы па ацэнцы і маніторынгу ўздзеяння забруджвання паветра на лесе — ICP-Forest. Нацыянальны цэнтр ляснога маніторынгу, які дзейнічае пры УП «Белдзяржлес», абменьваецца інфармацыяй з міжнародным каардынацыйным цэнтрам ICP.
Беларускія каманды — традыцыйныя ўдзельнікі Еўрапейскіх лясных лыжных гонак (EFNS) і міжнародных спаборніцтваў вальшчыкаў лесу.