2022 - Год гістарычнай памяці

Апубликаваны: 13 05 2022   178

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці. Момант падпісання быў паказаны ў тэлеэфіры ў рамках трансляцыі навагодняга звароту кіраўніка дзяржавы да беларускага народа. 

Прэзідэнт падпісаў дакумент у сваім рабочым кабінеце ў Палацы Незалежнасці. У кадр трапіў і змест указа. У ім адзначаецца, што Год гістарычнай памяці аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.